Размешчана ў паўд.-ўсх.ч. Мінска. Створана ў 1960 плацінай на р. Свіслач (232 км ад вусця). Уваходзіць у склад Сляпянскай воднай сістэмы. Пл. 1,63 км², даўж. 3,5 км, найб.шыр. 900 м, найб.глыб. 4,7 м. Аб’ём вады 2,87 млн.м³. Катлавіна — затопленая пойма р. Свіслач. 9 астравоў (агульная пл. 6 га). Сярэдні шматгадовы сцёк 379 млн.м³. Рэгуляванне сцёку сезоннае. Ч.в. моцнапраточнае. Водзяцца карп, плотка, шчупак, джгір. Выкарыстоўваецца для тэхн. водазабеспячэння трактарнага і аўтамаб. з-даў і ЦЭЦ-3, добраўпарадкавання Мінска, як зона адпачынку. Па другі бок плаціны, на старой пойме р. Свіслач, Мінскі заапарк.